Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі будуць расьці лімоны і апэльсіны?


Радыё Свабода Аляксандар Лукашэнка на сёньняшняй сэлектарнай нарадзе заявіў, што беларускія сельгаспрадпрыемствы здольныя вырошчваць усе культуры, нават экзатычныя.

“Мы ўсё можам у сябе вырасьціць, у нас ёсьць магчымасьць вырошчваць усе культуры, якія вырабляюцца ў сьвеце. У гэтым я пераканаўся на прыкладзе Султанату Аману, дзе ўсё вырабляецца ў цяпліцах”, -- заявіў Лукашэнка.

“Хто сказаў, што сёньня апэльсіны і лімоны нерэнтабэльна вырабляць у беларускіх цяпліцах? Я да прыкладу кажу. Ніхто проста не спрабаваў,” – заявіў Лукашэнка, які адзначыў, што сельгасарганізацыі павінны арыентавацца на патрэба рынку і вырошчваць тыя культуры, якія цяпер імпартуюцца ў краіну.

Сэлектарная нарада скончылася. Яна доўжылася толькі 2 гадзіны
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG