Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраваць беларускай футбольнай зборнай жадаюць два немцы


Радыё Свабода Гэта -- былы трэнэр нацыянальнай зборнай ГДР Бэрнд Штангэ і былы трэнэр клюбу “Мёнхэнглядбах” Горст Кэпэль.

Як паведамляе нямецкі тыднёвік Focus, пытаньне мае быць вырашанае цягам самых бліжэйшых дзён на выканкаме Беларускай фэдэрацыі футболу.

Шанцы 59-гадовага Штангэ ў якасьці настаўніка беларускай нацыянальнай каманды ацэньваюцца як найлепшыя. Штангэ свабодна валодае расейскай мовай, а таксама мае досьвед працы ў нацыянальных зборных Аўстраліі і Іраку, ва ўкраінскай камандзе “Днепр” і кіпрскай “Apollon Limassol”.

І Бэрнд Штангэ, і Горст Кэпэль ужо былі ў Менску і сустракаліся з прадстаўнікамі Беларускай фэдэрацыі футболу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG