Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Званок на Свабоду: “Чаму на налепках пра Эўрапейскі марш няма даты правядзеньня маршу?”


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 26 ліпеня, чацьвер. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньне пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24.

Віктар Бутто, Менск: “Крыху пра свабоду, якая зьявілася ў горадзе Менску, калі рэспубліка была парлямэнцкай дзяржава. То бок пра чыноўніцкую свабоду. Чыноўнікі і іх прадстаўнікі са сьнежня 1991году могуць свабодна і беспакарана ажыцьцявіць расправу над любым грамадзянінам, які не адносіцца да недатыкальных, а з 1996 году нават над многімі з недатыкальных. Яны могуць ажыцьцявіць расправу нават і над прэзыдэнтам Беларусі, калі пажадаюць. ”Чыноўнікі прыдумваюць законы і антызаконы для парушэньня любых канстытуцыйных правоў грамадзяніна Беларусі і нават цэлых катэгорыяў грамадзянаў, бо яны маюць адвакатаў-пярэваратняў, міліцыю, пракуратуру, суды. Яны таксама маюць і шмат іншага для ажыцьцяўленьня любых крымінальных злачынстваў. Гэта ўсяго толькі вершаліна чыноўніцкай свабоды, якая не адрозьніваецца ад незалежнасьці, дэмакратыі, беларускай мовы і многіх іншых гучных і пустых словаў, якія выкарыстоўваюцца для разьяднаньня нацыі, для ўтрыманьня чыноўніцкага рэжыму, небясьпечнага для пражываньня ў горадзе Менску і Беларусі. Нават

Ларыса, Менск: “Паводле статыстыкі, жыцьцёвы ўзровень у Беларусі ў тры-чатыры разы ніжэйшы, чым у Польшчы, ня кажучы пра іншыя эўрапейскія краіны. Гэта заўважна нават па таму, як адбываецца пакупка асноўных прадуктаў, якія падтрымліваюць наш арганізм. Зайшла на кірмаш літаральна сёньня. На кірмашы шмат агародніны і садавіны, а кошты такія, што нават раскрыць кашалёк не хапае сьмеласьці. Кошты нават на агародніну, што расьце ў Беларусі -- капуста, бульба, бурак, прыраўноўваюцца да экзотыкі. У цэлым, нават па кірмашах можна меркаваць пра становішча нашай сельскай гаспадаркі. Таму ўраду хочацца парэкамэндаваць: займіцеся справаю, адраджайце фэрмэрскую гаспадарку, іначай удачы Вас не напаткае”.

Спадар: “У мяне вялікі жыцьцёвы досьвед. 75 год – гэта ўжо узрост. Пачынаючы з 75 да 90 – гэта ўжо старыя, якія нешта ўжо бачылі і маюць жыцьцёвы досьвед. Замена адных кіраўнікоў на іншых, маладзейшых, асаблівых вынікаў не дае. Іх вылучаюць, а яны паляпшаюць не жыцьцё народу, які лічыцца простым, а паляпшаюць у першую чаргу свой дабрабыт, бо яны ня ўпэўненыя ў заўтрашнім дні. Так было ў 20-м стагодзьдзі, і цяпер тое самае. Так што ставіць экспэрымэнты трэба вельмі асьцярожна, таму што стары конь баразны не псуе. А мяняць трэба сваё стаўленьне да справы, якой хочаш прысьвяціць сваё жыцьцё. Пра гэта трэба думаць кіраўнікам, якія стаяць на чале дзяржавы”.

Спадар: “За што арыштоўваюць і садзяць на 15 сутак юнакоў, якія лічаць сьвятам сапраўдны Дзень незалежнасьці Рэспублікі Беларусь -- 27 ліпеня. 27 ліпеня – Дзень незалежнасьці Рэспублікі Беларусь ад Расеі, панаваньне якой на Беларусі цягнулася аж два стагодзьдзі. Усе былыя рэспублікі, што ўваходзілі ў склад СССР, пасьля распаду імпэрыі адзначаюць сьвята незалежнасьці, абвяшчэньне сувэрэнітэту, акрамя Беларусі. У нас афіцыйным Днём незалежнасьці лічыцца 3-га ліпеня, дата вызваленьня Менску ад нямецка-фашыстоўскіх захопнікаў. Хаця на палове тэрыторыі рэспублікі, на Захад ад Менску, яшчэ амаль тры тыдні грымела вайна, лілася кроў. Гэта зьдзек над памяцьцю тых, хто загінуў у тыя дні. Напрыклад, Гародня была вызвалена толькі 24 ліпеня, гарады Высокае, Берасьце – 28 ліпеня. Дзіўна і агідна, што прэзыдэнт-гісторык ня можа разабрацца ў гісторыі краіны, якою ён кіруе, і прыдумаў сьвята незалежнасьці 3 ліпеня. Прабачце, ад каго? Ад немцаў? Дык ёсьць сьвята 9 траўня як Дзень перамогі над фашыстоўскай Германіяй, усе яго сьвяткуюць. Вярхоўным Саветам БССР 27 ліпеня 1990 года была прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце нашай краіны, што зацьверджана ў Канстытуцыі 1994 году”.

Уладзімер Іванавіч: “Чаму на налепках пра Эўрапейскі марш няма даты

Спадар: “Ужо і не хацелася да Вас тэлефанаваць, але вось пачуў, што Сухарэнка знаходзіцца ў нейкай прастрацыі, паводле словаў Коктыш з “Народнай Волі”. Дык Вы, калі нельга пазьбегнуць такой фармулёўкі, такога мудрагелістага слова, то хоць бы патлумачылі ў далейшым тэксьце, што гэта такое? Няма цяпер пад рукой слоўніка замежных словаў. Але ж Ваша аўдыторыя – гэта ня толькі высокаадукаваныя людзі”.

Анастас Семяновіч: “Я праз сваё любімае Радыё Свабода віншую цябе, Алесь Мілінкевіч, з Днём нараджэньня! Жадаем усёй сям’ёй і сваімі сябрамі даўгалецьця. І мы ўпэўненыя, што 2008 год стане для Вас і роднай Беларусі радасным. Мы Вас абярэм прэзыдэнтам. Выбары адбудуцца ў наступным годзе. Эканоміка будзе каля разьбітага карыта пад разумным кіраўніцтвам галоўнага начальніка Беларусі і ягонага памагатага таварыша Сідорскага. Яшчэ раз Вам жадаем добрага здароўя, даўгалецьця і ўпэўненасьці ў сваіх сілах. Жыве родная Беларусь!”

Спадарыня: “Добры дзень! Ніякія “ператрахваньні” наверсе ніяк не адаб’юцца на нашай эканоміцы, таму што прынцып яе існаваньня вызначае толькі адзін чалавек. А сваіх поглядаў ён пакуль яшчэ не зьмяніў.”

Спадарыня: “Ад усяго кіраўніцтва “Беларускай хаткі” я хачу сёньня павіншаваць кіраўніцу “Беларускай хаткі” Алу Міхайлаўну Ходан зь юбілеем. Шаноўная Ала Міхайлаўна, здароўя Вам, шчасьця Вам, вольнай Беларусі, цудоўных вандровак і вечарынаў у “Беларускай хатцы”.

Яцкевіч Аляксандр Анатольевіч, Віцебск: “Мне хочацца выказаць вялікую падзяку Ўладзімеру Някляеву, які ў свой час, калі быў старшынём Саюзу пісьменьнікаў, дапамог мне выпусьціць кнігу “Да жыцьця”. Вялікі дзякуй Вам! Здароўя і ўсяго самага найлепшага, плённай працы!”
XS
SM
MD
LG