Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўны перамоўшчык “Газпрому” вярнуўся ў Маскву


Уладзімер Глод, Менск Намесьнік старшыні праўленьня “Газпрому” Валеры Голубеў, які ачольвае дэлегацыю расейскага канцэрну на перамовах наконт пагашэньня беларускай запазычанасьці аплаты за газ, сёньня знаходзіцца ў Маскве.

“У яго была камандзіроўка ў Менск толькі на адзін дзень,” – паведамілі Радыё Свабода ў прэсавай службе “Газпрому”. Таксама пацьвердзіліі, што беларускай дэлегацыі сёньня ў “Газпроме” няма.

Тым часам адзін з супрацоўнікаў “Газпрому” сказаў нашаму Радыё, што да 30 ліпеня, мабыць, ніякіх навінаў ня будзе. Ён патлумачыў, што 30 ліпеня чакаецца візыт у Маскву кіраўніка беларускага ўраду Сяргея Сідорскага. На пытаньне, ці адбываюцца сёньня перамовы, ён адказаў так: калі яны і працягваюцца, дык толькі на ўзроўні экспэртаў.

У прэсавай службе канцэрну “Белтрансгаз” нашаму Радыё адказалі, што ніякай інфармацыі наконт перамоваў у іх няма.

Перамовы паміж Масквой і Менскам пачаліся яшчэ на мінулым тыдні. Беларускі бок просіць “Газпром” адкласьці тэрмін аплаты за выкарыстаны сёлета газ. А аплаціць трэба амаль 500 мільёнаў даляраў.

Запазычанасьць ўзьнікла, бо ў першым паўгодзьдзі за кожную тысячу кубамэтраў газу беларускі бок пераводзіў на рахункі “Газпрому” ня 100 даляраў (кошт адной тысячы кубамэтраў), а толькі 55. Расейскі канцэрн пагадзіўся на такую разьліковую форму, але папярэдзіў, што запазычанасьць трэба будзе ліквідаваць не пазьней за 23 ліпеня.

• А.Суздальцаў: “Газавае пытаньне выйшла за межы кампэтэнцыі карпарацыяў”, 26.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG