Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Менскі абласны суд пацьвердзіў высылку зь Беларусі пастара Я.Лукасіка


Альгерд Невяроўскі, Менск Калегія Менскага абласнога суду пакінула ў сіле рашэньне суду Мядзельскага раёну аб высылцы з краіны пастара эвангельскай царквы “Яна Прадвесьніка” Яраслава Лукасіка.

Грамадзянін Польшчы Яраслаў Лукасік быў абвінавачаны ў дзейнасьці “накіраванай на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі ў сфэры рэлігійных стасункаў”.

Упраўленьне міліцыі Мядзельскага раёну, на тэрыторыі якога пастар быў прапісаны, загадала яму да 7 чэрвеня пакінуць тэрыторыю Беларусі. Яму забаронена наведваць Беларусь цягам 5 гадоў. Спадар Лукасік, а таксама ягоная жонка Натальля і трое дзяцей, якія зьяўляюцца грамадзянамі Беларусі, выехалі ў Польшчу.

Натальля Лукасік лічыць, што сёньняшняе судовае рашэньне было звычайнай фармальнасьцю і было прынятае раней. “Пры гэтай уладзе майму мужу не дазволяць уехаць у Беларусь,” – лічыць спадарыня Лукасік.

Сям’я Лукасікаў зьбіраецца абскарджваць рашэньне ў судзе вышэйшай інстанцыі.
XS
SM
MD
LG