Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты Эўрапарлямэнту выступілі ў абарону старой Горадні


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту зьвярнуліся ў ЮНЭСКА з заклікам зрабіць неадкладныя захады для спыненьня руйнаваньня гістарычнай часткі Горадні.

Паводле ініцыятара звароту, дэпутата Эўрапейскага парлямэнту ад Польшчы Конрада Шыманьскага, у лісьце да генэральнага дырэктара ЮНЭСКА Каіхіра Мацуры, сябры прэзыдыюму камісіі культуры Эўрапарлямэнту пішуць аб “драматычнай сытуацыі архітэктурнай спадчыны Горадні, якой пагражаюць пляны перабудовы старога гораду”.

У выніку, паводле дэпутатаў, гэтыя пляны могуць “цалкам зьмяніць аблічча гораду”.

“Мы зьвярнуліся ў ЮНЭСКА, бо добра ведаем, што напружаныя дачыненьні паміж Эўразьвязам і Беларусьсю робяць немагчымым эфэктыўны ўплыў на палітыку менскіх уладаў. Беларусь, там дзе можа, намагаецца, аднак, падтрымліваць добрыя дачыненьні зь міжнароднымі арганізацыямі. ЮНЭСКА – частка ААН, да такіх арганізацыяў як раз належыць. Таму мы лічым выбар гэтай арганізацыі выключна трапным”, – напісаў у адмысловай заяве дэпутат Шыманьскі.

Між тым кіраўнік парлямэнцкай Групы салідарнасьці зь Беларусьсю, дэпутат Сэйму Робэрт Тышкевіч пацьвердзіў нашаму радыё, што дэпутаты групы наведаюць у сярэдзіне жніўня Горадню на запрашэньне актывістаў кампаніі супраць зьнішчэньня гістарычнай часткі гораду.

• Горадня: выстаўлены на аўкцыён помнік архітэктуры, 16.07.2007 • У цэнтры Горадні не спыняецца рэканструкцыя і пратэсты супраць яе , 12.07.2007 • Горадня: Партрэты кіраўнікоў гораду выкарысталі ў флэш-мобе, 10.07.2007 • На Франака Вячорку заведзеная адміністрацыйная справа, 10.07.2007 • Горадня: затрыманых удзельнікаў флэш-мобу выпусьцілі з пастарунку, 03.07.2007 &#149 Горадня: пратэст супраць разбурэньняў скончыўся затрыманьнямі, 03.07.2007 • Каму выгадна руйнаваньне Горадні?, 22.06.2007 • Горадня: гісторыкі прапануюць не руйнаваць, а адбудоўваць, 21.06.2007 • Пікетаваць у Горадні ў найбліжэйшыя выходныя не дазволілі, 20.06.2007 • Горадня: памятны знак на месцы зруйнаванага дому прастаяў некалькі гадзінаў, 15.06.2007 • У Горадні прайшлі мастацкія акцыі ў абарону старога гораду, 11.06.2007 • Удзельнікаў акцыі "Абаронім Горадню разам" затрымалі да яе пачатку, 04.06.2007 • Зварот супраць разбурэньня старой Горадні падпісалі 789 чалавек, 29.05.2007 • Горадня: як спыніць разбурэньні ў гістарычнай забудове?, 27.05.2007 • У Горадні разбураць камяніцу ХІХ стагодзьдзя, 25.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG