Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мірон перайменаваў вуліцу ў гонар Уладзімера Плешчанкі


Радыё Свабода, Віцебск Мінулай ноччу на ўсіх жылых дамах па цотным баку вуліцы імя Валянціны Церашковай у Віцебску зьявіліся шыльды "Вуліца імя Уладзімера Плешчанкі".

Вядомы віцебскі апазыцыянэр, які пайшоў з жыцьця год таму, жыў на вуліцы імя Валянціны Церашковай у доме № 30, корпус 1. Сёньня яму б споўнілася 59 гадоў. Барыс Хамайда, сябар і паплечнік Уладзімера Плешчанкі, выказаў меркаваньне, што такім незвычайным чынам, перайменаваўшы вуліцу, памяць пра віцебскага змагара і патрыёта ўшанаваў няўлоўны Мірон. Гэтым разам ён не вывешваў сьцягоў, аднак здолеў у адну ноч прымацаваць больш за дзесятак шыльдаў, на якіх імя Уладзімера Плешчанкі напісана чырвоным па беламу.

Віцебск, 26.07.2007. Мірон перайменаваў вуліцу Церашковай у вуліцу Ўладзімера Плешчанкі.

>Віцебск, 26.07.2007. Мірон перайменаваў вуліцу Церашковай у вуліцу Ўладзімера Плешчанкі.

• Віцебск: Мірон спусьціў па рацэ сьцяг да ўгодкаў Васіля Быкава, 19 чэрвеня, 19.06.2007 Віцебск: Мірон вывесіў сьцяг да гадавіны сьмерці Ўладзімера Плешчанкі”, 19.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG