Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Натальля Бабіна: “Такі фэстываль немагчыма ўявіць цяпер у нашай краіне”


Аляксей Знаткевіч, Прага У чэскім Брне працягваецца літаратурны фэстываль "Месяц аўтарскага чытаньня" --> http://www.autorskecteni.cz/by/Program.aspx . Штодня ганаровыя госьці – беларускія літаратары. Сёньня сваімі ўражаньнямі ад фэстывалю падзялілася пасьля свайго выступу Натальля Бабіна.

Бабіна: “Мяне вельмі ўразіла і захапіла, што нас запрасілі на такі фэстываль, які адбываецца ўжо 8 год запар. Я ацэньваю найвышэйшага ўзроўню арганізацыйную работу, якая тут была праведзена, і вельмі ўдзячная выдавецтву "Ветраныя млыны" і асабіста спадару Сматрычэнку, які займаўся арганізацыяй гэтага фэстывалю.

Я думаю, што такі фэстываль проста немагчыма ўявіць цяпер у нашай краіне, калі ў нас міністар адукацыі падпісвае загады пра тое, каб у нас не запрашалі пісьменьнікаў у школы і ва ўнівэрсытэты, а тут на працягу месяца прыходзяць людзі, цікавяцца беларускай літаратурай, беларускім словам. Гэта проста вельмі ўражвае, і яшчэ я хачу сказаць, што Марына Цьвятаева, калі яна напісала пра тое, што Чэхія – гэта радзіма тых, хто без краіны, мела рацыю. Як паэтка яна змагла коратка сказаць вельмі многае...”

Знаткевіч: “Вы чыталі ўрыўкі са свайго яшчэ не надрукаванага раману. А калі плянуецца яго выдаць?” Бабіна: “Я чытала ўрыўкі з раману "Рыбін горад", ён рыхтуецца да друку зараз у выдавецтве "Логвінаў", у сэрыі “Кнігарня “Нашай Нівы”. Я спадзяюся, што напачатку восені ён ужо выйдзе з друку”.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ ВЫСТУПАЎ – А 19-Й ГАДЗІНЕ НА САЙЦЕ ФЭСТЫВАЛЮ. Заўтра – Уладзімер Някляеў, пазаўтра – Міра Лукша

Ян Максімюк: “Беларускі народ – шматмоўны і шматкультурны”, 23.07.2007 Макс Шчур: “Фэстываль у Брне – гэта Вудстак беларускай літаратуры...”, 20.07.2007 Альгерд Бахарэвіч: “Пісьменьнік мае права на ўцёкі...”, 18.07.2007 Сяргей Абламейка: “Гэта вельмі моцная падтрымка беларускай культуры”, 18.07.2007 Ігар Бабкоў: "У чэхаў больш, чым у беларусаў, пачуцьця формы", 17.07.2007 Пятро Васючэнка: “Прыходзяць зацікаўленыя беларускай літаратурай людзі...”, 16.07.2007 Госьця літаратурнага фэстывалю ў Брне – Надзея Артымовіч, 15.07.2007 Ежы Плютовіч: “Адчуваецца вялікая цікавасьць чэхаў да Беларусі”, 14.07.2007 Барыс Пятровіч: "Досьвед чэхаў дае надзею на зьмены і адраджэньне ў Беларусі", 13.07.2007 Леанід Дранько-Майсюк: “Ад пяці гадоў я хацеў ажаніцца...”, 12.07.2007 Віктар Шалкевіч: "Брыдка, што чэхі і беларусы, два братнія славянскія народы, не разумеюць адзін аднаго", 10.07.2007 Вольга Гапеева: “Чэхі зьдзіўленыя тым, што ў Беларусі столькі талентаў”, 09.07.2007 Ільля Сін: “Я раблю гэта найперш для самога сябе, а не для публікі”, 08.07.2007 Зьміцер Вішнёў прэзэнтаваў у Брне ўрыўкі з новага раману "пра Бэрлін і Менск", 07.07.2007 Ева Вежнавец: “Тыпы гумару ў беларусаў і ў чэхаў збліжаныя”, 05.07.2007 Алесь Разанаў: “Лёс і воля – неразрыўныя”, 04.07.2007 Аляксандар Лукашук: “Сам Лукашэнка ня ведае, колькі людзей яго падтрымлівае” , 03.07.2007 Лявон Вольскі ў верасьні выдасьць сольны альбом, 2.07.2007 Уладзімер Арлоў: “Такія сустрэчы натхняюць”, 02.07.2007 Першы дзень літаратурнага фэстывалю ў Брне (фотарэпартаж), 02.07.2007 У ліпені Брно – сталіца беларускай літаратуры, 01.07.2007
XS
SM
MD
LG