Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты дня – 25 ліпеня


Радыё Свабода .



“Расея адмовіцца ад зьвязкі “аплата – крэдыт”. Гэта для яе непрымальна. А менавіта на гэтым варыянце настойвае Лукашэнка, які лічыць, што ўсе павышаныя плацяжы сёлета мусіць аплаціць сама Расея. Беларусь плаціць поўнай сумы ня будзе. І ў Маскве гэта разумеюць. Ёсьць варыянт зь пеняй. Гэты варыянт у Маскве ўспрымаюць. Але ж і тут ёсьць свой важны нюанс. Цяпер у Маскве многія абураюцца: Беларусь паўсюдна прапагандуе, што пабудавала ў сябе зямны рай, што тут нарадзіўся эканамічны эўрапейскі тыгр. Чаго ж тады вы ў нас просіце грошы, калі вы самі такія багатыя?! І гэтага прапагандысцкага моманту Масква ня ўпусьціць. Таму пеня можа аказацца прапагандысцкім правалам для Менску”.



Палітоляг Андрэй Суздальцаў – пра пазыцыю Расеі ў перамовах зь “Белтрансгазам” і ў пытаньні крэдыту.



“У зьвязку з апошнімі перастаноўкамі ў сілавых ведамствах, а менавіта новае кіраўніцтва КДБ і Міністэрства ўнутраных справаў хочуць паказаць, што сытуацыя пад кантролем, сілавыя ведамствы працуюць, тут апазыцыі ці дэмсілам яны разгарнуцца ня дадуць. І будуць вельмі жорстка прыціскаць адпаведна з тым, як яны разумеюць сваю ролю. Можа, яны менш затрыманьняў плянуюць у саму акцыю, каб не ствараць моцнай інфармацыйнай нагоды. А імкнуцца па магчымасьці ізаляваць як мага большую колькасьць патэнцыйных удзельнікаў да акцыі”.



Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч – пра затрыманьні моладзевых актывістаў напярэдадні 25 ліпеня
XS
SM
MD
LG