Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – паэт Уладзімер Някляеў


Радыё Свабода Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе паэт Уладзімер Някляеў, які ўдзень адказаў на пытаньні наведнікаў сайту “Свабоды”.

У "Начных досьледах" мы пагутарым пра карупцыю ў беларускім і ўсясьветным спорце, а жыхары Менску, якія робяць стаўкі на спартовым таталізатары, скажуць, якія спартовыя падзеі выклікаюць у іх найбольшы недавер.

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў працягне аповед пра гурт "Жыгімонт Ваза", а ў "Начной чытанцы" прагучаць вершы Андрэя Адамовіча.

Пасьля 23-й гадзіны – агляд вашых лістоў у перадачы "Паштовая скрынка 111", “Падарожжа Свабоды” на Аўгустоўскі канал, у "Экспэртызе Свабоды" эканаміст Барыс Жаліба і кіраўнік Цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук разважаюць, чаму беларускі ўрад ня хоча плаціць за газ. Таксама прагучыць запіс адказаў Уладзімера Някляева на пытаньні наведнікаў нашага сайту.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG