Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь – на 68-м месцы ў сьвеце паводле аб’ему ВУП


Радыё Свабода Усясьветны банк апублікаваў справаздачу, у якой прыводзяцца дадзеныя па аб’емах валавага ўнутранага прадукту у 143 краінах сьвету.

Паводле гэтага паказьніку, Беларусь апынулася на 68-м месцы – прыкладна ў сярэдзіне сьпісу, яе ВУП у мінулым годзе склаў 36,945 млрд даляраў.

У першую дзясятку краінаў увайшлі:

ЗША (13 трлн 201 млрд 819 млн даляраў) Японія (4 трлн 340 млрд 133 млн) Нямеччына (2 трлн 906 млрд 681 млн) Кітай (2 трлн 668 млрд 071 млн) Вялікабрытанія (2 млрд 345 млрд 015 млн) Францыя (2 трлн 230 млрд 721 млн) Італія (1 трлн 844 млрд 749 млн) Канада (1 трлн 251 млрд 463 млн) Гішпанія (1 трлн 223 млрд 988 млн) Бразылія (986 млрд 940 млн).

Суседзі Беларусі разьмеркаваліся ў сьпісе наступным чынам:

Расея — 11-е месца (986 млрд. даляраў) Польшча – 24-е месца (338 млрд.) Украіна — 51-е месца (106 млрд. ) Літва – 77-е месца (29 млрд.) Латвія – 85-е месца (19 млрд.)
XS
SM
MD
LG