Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць на Свабодзе – Станіслаў Шушкевіч


Радыё Свабода

У чацьвер, 26 ліпеня, ад 09.00 да 10.00 са слухачамі Свабоды па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 будзе размаўляць навукоўца і палітык, дэпутат Вярхоўнага Cавету 12-га і 13-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч. 27 ліпеня 1990 году разам зь іншымі дэмакратычнымі дэпутатамі ён ініцыяваў прыняцьце “Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”. Што да сёньняшніх рэаліяў, то вось што гаворыць Станіслаў Шушкевіч:

– У Беларусі няма свабоды мысьленьня, няма свабоды сумленьня, няма вольны’ мас-мэдыя – гэта найвялікшая пагроза незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, таму што незалежнай можа быць толькі краіна вольных людзей.

Пытаньні Станіславу Шушкевічу можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту rferl.minsk@gmail.com). Калі вы паведаміце на Радыё Свабода свой тэлефонны нумар, рэдакцыя сама злучыць вас са спадаром Шушкевічам.
XS
SM
MD
LG