Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: КДБ цікавіцца паездкай маладых журналістаў у Польшчу


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня дахаты да студэнткі Кацярыны Бычак прыйшоў супрацоўнік КДБ, яго цікавіў яе ўдзел у паездцы маладых журналістаў у Польшчу: навошта езьдзілі, што там рабілі?

Паездку для дзесяці юнакоў і дзяўчат арганізавалі грамадзкая арганізацыя “Трэці сэктар” і Школа маладога журналіста. 12-18 ліпеня маладыя гарадзенцы знаходзіліся ў Лодзі, наведвалі радыё, газэты, удзельнічалі ў трэнінгах.

Як паведаміў каардынатар Школы маладога журналіста Алесь Залеўскі, супрацоўнікі КДБ па тэлефоне прапанавалі сустрэцца яшчэ двум удзельнікам гэтай паездкі — студэнтцы Віцы Волкавай і школьніку Рыгору Луцэнку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG