Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Наваградку дыскутавалі наконт габрэйскага супраціву ў часы вайны


Сяргей Астраўцоў, Наваградак Сёньня ў Наваградку адбылася дыскусія за круглым сталом на тэму “Прырода і характар габрэйскага супраціву ў Беларусі ў пэрыяд Галакосту”. Удзельнікаў, у прыватнасьці, цікавілі асаблівасьці гэтага супраціву менавіта ў Наваградку.

Напачатку выступілі Ільля Альтман з расейскага цэнтру Галакосту, кіраўнік беларускага фонду “Галакост” Іна Герасімава і загадчыца наваградзкага краязнаўчага музэю Тамара Вяршыцкая. Удзельнічалі ў “круглым стале” пятнаццаць настаўнікаў, замежныя госьці, сярод іх прадстаўнік міжнароднай арганізацыі, якая займаецца вывучэньнем Галакосту Джэры Готэл і Джэк Каган, які ў 1943 годзе ўратаваўся з наваградзкага гета. Тады адбыліся масавыя ўцёкі праз падземны ход, які пракапалі вязьні.

Напярэдадні замежныя госьці ўдзельнічалі ў адкрыцьці музэю габрэйскага супраціву, што адкрыўся на месцы, дзе існавала гета — на вул.Менскай, 68, у памяшканьні ПТВ-193.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG