Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пружаны: міліцыянта, які забіў чалавека, пакаралі “хіміяй”


Радыё Свабода Вынесены прысуд у справе былога супрацоўніка крымінальнай міліцыі Берасьцейскай вобласьці Мікалая Васька.

Справа тычылася трагічнага здарэньня сёлета ў сакавіку на фэрме каля вёскі Галоўчыцы Пружанскага раёну.

Тады спадар Васько быў камандзіраваны ў гэты раён і далучыўся да апэрацыі прадухіленьня крадзяжу камбікорму. У часе апэрацыі міліцыянт стрэліў у 55-гадовага рабочага мясцовых электрасетак Уладзімера Маўчуна, які памёр на месцы здарэньня.

Суд Пружанскага раёну прызнаў Мікалая Васька, які цяпер ужо звольніўся зь міліцыі і працуе кіроўцам у прыватнай фірме, вінаватым у забойстве чалавека празь неасьцярожнасьць. Яму прысудзілі тры гады абмежаваньня свабоды.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG