Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Наваградку адкрыўся музэй габрэйскага супраціву


Сяргей Астраўцоў, Наваградак У Наваградку 24 ліпеня адкрыўся музэй габрэйскага супраціву. Ён знаходзіцца на вул.Менскай, дзе ў гады вайны немцы стварылі гета. 26 верасьня 1943 году 250 вязьняў ажыцьцявілі ўцёкі цераз падземны тунэль, які яны капалі некалькі месяцаў.

Адзін з тых, каму ўдалося тады ўратавацца, быў Джэк Коган, які стаў галоўным натхняльнікам стварэньня музэю і выступіў на яго адкрыцьці. Зь беларускага боку ініцыятаркай была Тамара Вяршыцкая — дырэктарка Наваградзкага краязнаўчага музэю. Уцекачы потым змагаліся ў габрэйскім партызанскім атрадзе Бельскага, якому прысьвечаная частка экспазыцыі.

На адкрыцьцё музэю ў Наваградак прыехалі прадстаўнікі габрэйскай абшчыны з Англіі, Францыі, ЗША, Ізраілю і некаторых іншых краінаў.

Наваградак, 24.07.2007. Адкрыцьцё музэю габрэйскага супраціву. Жыхары Наваградку перад адноўленай схемай гета Жыхары Наваградку перад адноўленай схемай гета

Наваградак, 24.07.2007. Адкрыцьцё музэю габрэйскага супраціву. Прадстаўнік міжнароднай арганізацыі, якая займаецца вывучэньнем Халакосту Джэры Готэл (зьлева) побач з Джэкам Каганам, які цяпер жыве ў Англіі Прадстаўнік міжнароднай арганізацыі, якая займаецца вывучэньнем Халакосту Джэры Готэл (зьлева) побач з Джэкам Каганам, які цяпер жыве ў Англіі

Наваградак, 24.07.2007. Адкрыцьцё музэю габрэйскага супраціву. У музэі адноўленая частка барака, у якім жылі вязьні гета У музэі адноўленая частка барака, у якім жылі вязьні гета

Наваградак, 24.07.2007. Адкрыцьцё музэю габрэйскага супраціву. Гарадзенскі гісторык і археоляг Сяргей Піваварчык Гарадзенскі гісторык і археоляг Сяргей Піваварчык правёў раскопкі на тэрыторыі былога наваградзкага гета і выявіў сьляды колішняга падземнага ходу, ён паказвае рукой на пазначаны брукаванай сьцяжынай напрамак тунэлю
XS
SM
MD
LG