Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі друк пра паляваньне на апазыцыянэраў у Беларусі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Cёньня польская прэса піша пра арышты маладафронтаўцаў у Беларусі, а адна з газэтаў – Tygodnik Powszechny прысьвячае аб’ёмісты дадатак перадусім найноўшай гісторыі Беларусі.

Gazeta Wyborcza піша, што беларускія ўлады не дазволілі правядзеньне мерапрыемстваў з нагоды Дня незалежнасьці і як толькі апазыцыя адказала, што сьвяткаваць усё адно будзе, “спэцслужбы пачалі паляваньне на апазыцыянэраў”.

Польскі штодзёньнік піша, што, паводле саміх маладафронтаўцаў, “рэпрэсіі ідуць як хваля і колькасьць арыштаваных будзе павялічвацца”, што можа быць зьвязанае з тым, што ўлады “баяцца пратэстаў з-за пагаршэньня стану эканомікі” і робяць прэвэнтыўныя захады.

Між тым Tygodnik Powszechny прысьвячае Беларусі, перадусім беларускай гісторыі, цэлы дадатак Tygodnik Historyczny. У ім вялікая размова з гісторыкам Уладзімерам Арловым пра “міты беларускай гісторыі, аб тым, што беларусы – малодшыя браты расейцаў і ня маюць права на ўласную мову і дзяржаву, пра міты, у якіх няма месца для герояў, што змагаліся за эўрапейскія каштоўнасьці”.

Польскія і беларускія журналісты пішуць таксама пра рух гіпі ў Беларусі ў 60-я гады мінулага стагодзьдзя, Курапаты, антысавецкія партызанскія рухі паваеннага пэрыяду ды шмат іншага.
XS
SM
MD
LG