Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Але гэта мужнасьць ад страху..."


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 25 ліпеня, сераду. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньне пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24.

Зіноўеў: “Жарт Фаменкі: “32 гады быў вэтэрынарам, і ўсё – кату пад хвост”. Думаю, гэта пра адмену льгот. Дзякуй”.

Туравец Віктар: “Прывітаньне, “Свабода”! Вось надоечы адзін лукашыст вельмі ўсхваляў людзей, якія працуюць у КДБ: маўляў, самыя разумныя, усё ведаюць, які ў нас мудры і сьмелы Лукашэнка, што замяніў верхавіну КДБ. Але гэта мужнасьць ад страху за тое, што было зроблена, ад страху за расплату. Ну а КДБ, як вядома, ніколі ў сваёй гісторыі не абараняў народ, а заўсёды быў яго карнікам, прыслужваў толькі ўладзе. Вось і сёньня “самыя разумныя, які ўсё ведаюць” змагаюцца з самай лепшай часткай беларускай моладзі і толькі за тое, што яны любяць Беларусь нашу і Бога. Тут вялікага розуму і не патрэбна. Орган дзяржаўнай бясьпекі змагаецца супраць нашай будучыні. Нестыкоўка атрымліваецца, таварыш лукашыст. Вы б лепей пра сумленьне пагаварылі. Але разумею, як можна гаварыць аб тым, чаго ня маюць Вашы куміры”.

Спадарыня: “Добры дзень! Учора на плошчы Калініна апытвалі наконт кансэрватызму. Людзі нашы, на жаль, ня маюць праўдзівай інфармацыі, таму ня могуць зразумець, што такое “кансэрватызм”. Дык вось кансэрватызм – гэта той падмурак, як падмурак дому, чым мацней падмурак, тым і дом стаіць даўжэй. Для нас, для беларусаў, гэта хрысьціянства, беларуская мова, вольная дзяржава, бел-чырвона-белы сьцяг і герб “Пагоня” – вось што такое “кансэрватызм”. Таму і партыя называецца Кансэрватыўна-хрысьціянская, каб быў моцны падмурак нашай беларускай дзяржавы. Вольнай нашай Беларусі! Усяго добрага”.

Анастас Семяновіч: “Шаноўнае спадарства Радыё Свабода, добры дзень. Таварыш Лукашэнка, я Вас не разумею: да якога часу будуць паляваць на маладзёнаў, якіх рэгулярна судзяць, паколькі яны вельмі любяць родную Беларусь?! Я спадзяюся на нашых людзей і на Бога, што ў хуткім часе пакуты людзей скончацца. Хто будзе адказваць за Вашыя дзеяньні, якія ганьбяць родную Беларусь? Вы і Вашы падхалімы ізалявалі Беларусь ад Эўропы і Амэрыкі, таму мы вельмі дрэнна жывем, а будзе яшчэ горш пасьля новага года, калі Расея будзе прадаваць энэрганосьбіты, то бок газ і нафту, па эўрапейскім коштам. Ваша разумнае кіраўніцтва разам зь Сідорскім акажацца каля разьбітага карыта эканомікі. Жыве Беларусь!”

Уладзімер Аляксандравіч: “Аляксандра Ўладзімеравіча Мілінкевіча віншую з Народзінамі! Жадаю яму моцнага здароўя, шмат пражыць, шчасьця! Жыве Беларусь! Дзякуй”.

Мікалай: “Апошнім часам удала літаральна палюе на чальцоў “Маладога Фронту,” узбуджае крымінальныя справы, арыштоўвае маладзёнаў. Але імкненьне маладога пакаленьня да свабоды не спыніць, не стрымаць! Маладыя пабудуюць маладую, новую, свабодную Беларусь. Іх не запалохаць! Яны перамогуць, бо вера мацней за страх! Улада хоча зламаць Паўла Севярынца, але яго не зламала ссылка, ня зломяць і 15 сутак арышту. Ён мацней сталі!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG