Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Працягваюцца суды над моладзевымі актывістамі


Любоў Лунёва, Менск Суд Савецкага раёну Менску пакараў Касю Фахардзінаву штрафам 30 базавых велічыняў (930 000 рублёў – каля 450 даляраў), Марыну Серую – 20 базавых велічыняў (620 000 рублёў або каля 300 даляраў).

Дзяўчат затрымалі сёньня на вуліцы каля Акадэміі Навук, калі тыя расклейвалі ўлёткі з заклікам прыйсьці на плошчу Незалежнасьці а 16 гадзіне 27 ліпеня.

Марыну і Касю абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы. Паводле міліцыянтаў, дзяўчаты на вуліцы крычалі, размахвалі рукамі і нецэнзурна лаяліся.

Тым часам у суд Партызанскага раёну Менску прывезьлі затрыманых Аляксея Шыдлоўскага і Паўла Бараноўскага. У іх таксама знайшлі ўлёткі і абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Суд перанесьлі на заўтра, 25 ліпеня, на 10.00 раніцы. Ноч хлопцы правядуць у турме на вуліцы Акрэсьціна.
XS
SM
MD
LG