Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: актывісты падалі заяўку на пікет у абарону палітычных вязьняў


Міхал Карневіч, Горадня Сярод заяўнікаў два сябры Беларускага Хэльсынскага камітэту — Раман Юргель і Сьвятлана Рудкоўская, а таксама сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэй Янушкевіч.

Заяўнікі просяць дазволіць пікет 13 жніўня ў цэнтры гораду, побач з Палацам тэкстыльнікаў. Мэта — прыцягнуць увагу грамадзкасьці да палітвязьняў.

Арганізатары акцыі лічаць, што з усіх палітзьняволеных трэба зьняць абвінавачаньні — у тым ліку і з былога кандыдата ў прэзыдэнты, старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Аляксандра Казуліна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG