Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 10 сутак асуджаны моладзевы актывіст Сяргей Клюеў


Радыё Свабода Савецкі суд Менску прысудзіў Сяргею Клюеву 10 сутак паводле арт. 23.34 (распаўсюд улётак з заклікам да ўдзелу у несанкцыянаваным мерапрыемстве, што прыроўніваецца да ўдзелу ў такім мерапрыемстве).

Тым часам затрыманьні моладзевых актывістаў на вуліцах Менску працягваюцца.

У міліцыю Партызанскага раёну дастаўленыя Аляксей Шыдлоўскі і Павел Бараноўскі. Іх затрымалі на вуліцы і абвінавачваюць у дробным хуліганстве. Раней сёньня ў Першамайскім раёне былі затрыманыя Кася Фахардзінава і яе сяброўка.

У судзе Цэнтральнага раёну працягваецца суд над студэнтам 3-га курсу маскоўскага Ўнівэрсытэту Дружбы народаў Юрыем Вольфсанам. Ягоная бабуля, якая чакае выніку працэсу ў будынку суду, паведаміла карэспандэнту Радыё Свабода, што Менск для яе сям''і - нешчасьлівы горад. Чатыры гады таму тут зьнік бясь сьледу бацька Юрыя - бізнэсовец Раман Вольфсан
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG