Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Берасьце: актывіста БСДП (Грамада) бяруць у войска з хворым сэрцам


Радыё Свабода, Берасьце У Берасьці хочуць узяць у войска Мар’яна Федарука, якога раней прызналі непрыдатным да вайсковай службы ў сувязі са станам здароўя.

Спадара Федарука, які ёсьць сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), раптоўна выклікалі ў ваенкамат напрыканцы мінулага тыдня і ўручылі павестку для прыбыцьця на зборны пункт. Зроблена гэта не зважаючы на тое, што чарговы прызыў у войска ўжо скончаны. Акрамя таго, яшчэ два гады таму Мар’ян Федарук быў прызнаны гарадзкой прызыўной камісіяй нягодным да службы ў войску, бо ў хлопца выяўленая хвароба сэрца.

Мар’ян Федарук вырашыў абскардзіць рашэньне аб прызыве яго на вайсковую службу, накіраваўшы адпаведную заяву ў суд Ленінскага раёну Берасьця. Як паведаміў кіраўнік Берасьцейскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі, чакаючы адказу з судовай установы, спадар Федарук вымушаны цяпер хавацца ад спробаў прымусова накіраваць яго ў войска.
XS
SM
MD
LG