Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Валянціна Сакалоўскага суд арыштаваў на 10 сутак


Любоў Лунёва, Менск Суд Цэнтральнага раёну Менску асудзіў моладзевага апазыцыйнага актывіста Валянціна Сакалоўскага на 10 сутак арышту. Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Валянцін Сакалоўскі быз затрыманы ўчора ўвечары на вуліцы міліцыянтамі ў цывільным. Яму сказалі. што ён падобны на нейкага злачынцу. Аднак, у пастарунку на Валянціна Сакалоўскага склалі пратакол за дробнае хуліганства: маўляў, ён нецэнзурна лаяўся і размахваў рукамі.

У Цэнтральным раённым судзе сёньня ж будуць разгледжаны справы яшчэ трох маладых апазыцыянэраў.
XS
SM
MD
LG