Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Паўла Севярынца асудзілі на 15 сутак арышту


Любоў Лунёва, Менск Адзін зь лідэраў апазыцыі Павал Севярынец асуджаны Фрунзенскім раённым судом на 15 сутак зьняволеньня за распаўсюд улётак з заклікам да ўдзелу ў мерапрыемствах апазыцыі ў Дзень незалежнасьці -27 ліпеня.

Адразу пасьля таго, як быў абвешчаны вырак, Павал Севярынец даў кароткае інтэрвію нашаму радыё. Ён патлумачыў такі вырак трыма прычынамі. Па-першае, тым самым суд не даў магчымасьці яму і Аляксею Шэіну сустрэцца з амбасадарамі краінаў Эўрапейскага Зьвязу ў амбасадзе Францыі. Сутрэча была прызначана на сёньня. Па-другое, на думку Севярынца, улады сьпяшаюцца ізаляваць моладзевых актывістаў на Дзень незалежнасьці 27 ліпеня. Севярынец таксама не выключае, што арышты зьвязаныя і з плянаваным судом над салігорскім актывістам Іванам Шылам. Гэтакім чынам маладыя апазыцыянэры ня змогуць прысутнічаць на працэсе

Раней сёньня у Фрунзенскім раённым судзе быў асуджаны таксама на 15 сутак арышту Аляксей Шэін -- сябра аргкамітэту Беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG