Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бацькі Руслана Цімашэнкі: “Наш сын быў шчасьлівы ў Амэрыцы”


Радыё Свабода Бацькі загінулага нью-ёрскага паліцыянта Расэла (Руслана) Цімашэнкі ў сваім інтэрвію New York Daily News выказалі падзяку ўсім нью-ёркцам, якія падтрымалі сям’ю ў самы трагічны для яе час: калегам Расэла – паліцыянтам, а таксама мэдыкм, сьвятарам розных канфэсіяў, прадстаўнікам гарадзкіх уладаў, палітыкам, сябрам, тысячам раней не знаёмых ім людзей.

Ураджэнец Бабруйску Руслан Цімашэнка памёр 14 ліпеня ў нью-ёрскім шпіталі “Kings County”. За некалькі дзён да гэтага ў часе патруляваньня 71-га ўзчастку ў Брукліне ён спрабаваў спыніць машыну са злачынцамі, аднак, быў расстраляны ў твар. Гарадзкія ўлады пасьмяротна далі Цімашэнку званьне дэтэктыва.

Паводле бацькоў Тацяны і Леаніда, пра паліцэйскую кар’еру іх сын марыў усё сваё кароткае жыцьцё. У інтэрвію New York Daily News старэйшыя Цімашэнкі кажуць, што пасьля трагічнага здарэньня з сынам яны пастаянна задаюць сабе наступнае пытаньне: ці варта было ў 1993 пераяжджаць зь Беларусі на пастаяннае жыхарства ў ЗША?

“Мы шукалі лепшага жыцьця для нашага сынка”, -- кажа Тацяна. –Толькі дзеля нас саміх мы б не зрабілі такога кроку. Мы не размаўлялі па-ангельску… Мы прыехалі ў Амэрыку толькі з шасьцю валізкамі – па дзьве на кожнага. Ці шкадуем мы? Крыху. Зь іншага боку невядома, ці стаў бы на радзіме Руслан тым чалавекам, якім ён стаў тут? Тут у ЗША ён быў шчасьлівым”.

18 жніўня Расэлу Цімашэнку павінна было б споўніцца 24 гады.Перад тым, як пайсьці служыць у паліцыю, ён зрабіў на сваёй сьпіне татуіроўку анёла-выратавальніка, які мусіў быў ратаваць яго ад нечаканых куляў. Аднак злачынцы расстралялі яго ў твар.

• У Нью-Ёрку пахавалі паліцыянта Цімашэнку — ураджэнца Беларусі”, 19.07.2007
XS
SM
MD
LG