Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>“Газпром” і “Белтрансгаз” шукаюць кампрамісу


Уладзімер Глод, Менск У прэсавай службе расейскага канцэрну “Газпром” нашаму Радыё паведамілі, што “верагодна, цягам дня зьявіцца інфармацыя пра вынікі перамоваў з “Белтрансгазам”.

Перамовы пачаліся яшчэ на мінулым тыдні. Беларускі бок просіць у “Газпрому” адтэрміноўкі аплаты за газ, які паступаў у Беларусь у першым паўгодзьдзі.

Запазычанасьць дасягнула амаль 500 мільёнаў даляраў. Яна ўзьнікла з прычыны таго, што ў першыя 6 месяцаў за кожную тысячу кубамэтраў газу беларускі бок пераводзіў на рахункі “Газпрому” ня 100 даляраў (кошт адной тысячы кубамэтраў), а толькі 55. Расейскі канцэрн пагадзіўся на такую разьліковую форму, але папярэдзіў, што запазычанасьць трэба будзе ліквідаваць не пазьней за 23 ліпеня.

Выплачваючы “Газпрому” толькі 55% кошту, “Белтрансгаз” атрымліваў з беларускіх спажыўцоў поўную цану. У гэтым зьвязку былы кіраўнік Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч адзначае, што грошы для аплаты запазычанасьці існуюць. “Трэба зьвярнуцца на валютны рынак, прадаць там рублі, а атрыманыя даляры перавесьці “Газпрому” -- тлумачыць С.Багданкевіч. – Да таго ж, у рэзэрвах Нацбанку мёртвым грузам ляжаць 625 мільёнаў даляраў, якія “Газпром” сёлета выплаціў за частку акцыяў “Белтрансгазу”.

Паводле прафэсара Багданкевіча, афіцыйны Менск наўмысна зацягвае вяртаньне доўгу. Паколькі Беларусь просіць у Расеі беспрацэнтную пазыку ў памеры 2 мільярдаў даляраў, дык ёй выгадна паказаць, што ў дзяржавы няма грошай, каб разьлічыцца за атрыманы газ.

Пакуль генэральны дырэктар “Белтрансгазу” Дзьмітры Казакоў вёў перамовы ў Маскве, Аляксандар Лукашэнка 23 ліпеня даў згоду на прызначэньне на ягонае месца Ўладзімера Маёрава – намесьніка старшыні Гомельскага аблвыканкаму.

Учора да перамоваў у Маскве далучыўся і міністар энэргетыкі Беларусі Аляксандар Азярэц. Ён накіраваны ў Маскву адмысловай пастановай ураду.

• “Газпром”: спадзяемся, што вынікі перамоваў зь “Белтрансгазам” будуць заўтра , 23.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG