Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Сёньня ў Менску судзяць актывістаў моладзевага руху


Любоў Лунёва, Менск Сёньня ў Менску адбываюцца суды над актывістамі моладзевага руху, якіх у сталіцы затрымала міліцыя ўчора позна ўвечары.

Паводле нашай інфармацыі, у суд Фрунзенскага раёну будуць дастаўленыя Павал Севярынец і Аляксей Шэін. Іх абвінавачваюць у распаўсюдзе ўлётак з заклікам да ўдзелу ў мерапрыемствах апазыцыі ў Дзень незалежнасьці -27 ліпеня.

Чакаецца, што ў судзе Цэнтральнага раёну будуць разглядацца справы 4-х моладзевых актывістаў – Юрыя Вольфсана, Аляксея Бондара, Валянціна Сакалоўскага, Аляксандра Чарнышова. Іх абвінавачваюць у дробным хуліганстве і распаўсюдзе ўлётак.

У суд Савецкага раёну маюць быць дастаўленыя таксама 4 маладафронтаўцы. Пакуль вядомае прозьвішча аднаго зь іх. Гэта – Сяргей Клюеў.

Мінулую ноч затрыманыя правялі ў турме на вуліцы Акрэсьціна

Маладафронтаўцы прычыну затрыманьняў і судоў над імі бачаць у жаданьні ўладаў ізаляваць іх на Дзень незалежнасьці 27 ліпеня.
XS
SM
MD
LG