Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытата дня – 23 ліпеня


Радыё Свабода “З майго пункту гледжаньня, праблемы разьлікаў за газ насамрэч не існуе. Грошы ёсьць ва ўраду, ёсьць яны і ў Нацыянальнага банку. Рэзэрвы апошняга сёлета павялічыліся амаль да трох мільярдаў даляраў. 625 мільёнаў даляраў, што паступілі ад “Газпрому”, ляжаць мёртвым грузам у рэзэрвах Нацбанку... Тут усё палітыка. Заявілі ж, што нам, па волі Расеі, хана. Вось і робяць выгляд, што быццам бы вельмі дрэнна. Надзея тут зноў “на халяву” атрымаць ад Расеі беспрацэнтны крэдыт. Праўда, у расейскім законе аб бюджэце забаронена выдаваць нулявыя крэдыты. Ну, будуць прасіць пад паўпрацэнта. Ды няхай нават пад 3%. Я маю на ўвазе працэнтаў на дзесяць ніжэй за рынкавыя”. --> http://archive.svaboda.org/articlesfeatures/economics/2007/7/F53479FB-AED2-4E10-941F-49EAA6196E26.html



Былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч – пра перамовы між “Белтрансгазам” і “Газпромам” у Маскве
XS
SM
MD
LG