Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі моладзевага актывіста Алега Корбана


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Алега Корбана.

Хлопца затрымалі на плошчы Якуба Коласа у 19.15, калі ён чакаў там свайго сябра. Міліцыянты патлумачылі Алегу, што ён нібыта падобны да злачынцы, які скраў мабільны тэлефон.

Алег Корбан знаходзіцца ў дзяжурнай частцы міліцыі Савецкага раёну Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG