Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: суд не задаволіў скаргі актывісткі Тацяны Буланавай


Радыё Свабода Сёньня суд Ленінскага раёну Магілёва не задаволіў скаргі моладзевай актывісткі Тацяны Буланавай.

Праз суд актывістка намагалася адмяніць пастанову адміністрацыйнай камісіі гэтага ж раёну, якая 11 чэрвеня аштрафавала яе на 155 тысяч рублёў. Судзьдзя Ірына Сарока не знайшла падставаў, каб адмяніць гэтае пакараньне.

11 чэрвеня адміністрацыйная камісія Ленінскага раёну Магілёва пастанавіла пакараць Тацяну Буланаву за тое, што яна, нібыта, парушыла ўказ прэзыдэнта “Аб правілах упарадкаваньня і ўтрыманьня гарадзкіх тэрыторыяў”.

У ноч з 16 на 17 красавіка Тацяну Буланаву і трох ейных сяброў затрымаў прапаршчык міліцыі Андрэй Савіцкі. Ён зьвінаваціў Тацяну Буланаву ў расклейваньні на слупах плякатаў “Свабоду Дашкевічу”. Ягоны рапарт і зрабіўся падставай для пакараньня актывісткі.

У судзе Тацяна Буланава сваёй віны не прызнала, а пастанову адміністрацыйнай камісіі назвала неабгрунтаванай і надуманай. Актывістка зьбіраецца цяпер абскарджваць пастанову суду.

Магілёў: суд не задаволіў скаргі актывісткі Тацяны Буланавай
Тацяна Буланава

Магілёў: суд не задаволіў скаргі актывісткі Тацяны Буланавай; з праваабаронцам Барысам Бухелем
Тацяна Буланава перад судом раіцца з праваабаронцам Барысам Бухелем

Магілёў: Тацяну Буланаву аштрафавалі на 155 тысяч рублёў, 11.06.2007
XS
SM
MD
LG