Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Багданкевіч: у гісторыі з газам Менск хоча перахітрыць Маскву


Уладзімер Глод, Менск Сёньня ў Маскве ўзнавіліся перамовы паміж прадстаўнікамі “Газпрому” і “Белтрансгазу”. Пра гэта “Свабодзе” паведамілі ў прэсавай службе расейскага канцэрну. Беларускі бок дамагаецца адтэрміноўкі поўнай аплаты скарыстанага сёлета газу.

Супрацоўніца прэсавай службы “Газпрому” напрыканцы дня паведаміла нашаму радыё:

“Проста толькі што даведвалася, перамовы працягваюцца. Пакуль нічога ня высьветлілася”.

У “Газпроме” імкнуцца паставіць кропку ў гэтай справе менавіта сёньня, бо пагасіць запазычанасьць Беларусь павінна не пазьней за 23 ліпеня.

Прадстаўнікі канцэрну “Белтрансгаз” на чале з генэральным дырэктарам Дзьмітрыем Казаковым дамагаюцца адтэрміноўкі плацяжоў за газ, які Беларусь атрымлівала ў першай палове 2007 году.

Паколькі беларускі бок пералічваў у Маскву за кожную тысячу кубамэтраў газу ня 100, а толькі 55 даляраў, узьнікла запазычанасьць прыкладна на 500 мільёнаў даляраў.

Былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч цьвердзіць, што ў Менску хапае грошай, каб хоць сёньня цалкам разьлічыцца з Масквою:

Багданкевіч: Беларусь спрабуе пераканаць Маскву, што ў краіне вельмі цяжкі стан

“З майго пункту гледжаньня, праблемы разьлікаў за газ насамрэч не існуе. Грошы ёсьць ва ўраду, ёсьць яны і ў Нацыянальнага банку. Рэзэрвы апошняга сёлета павялічыліся амаль да трох мільярдаў даляраў. 625 мільёнаў даляраў, што паступілі ад “Газпрому”, ляжаць мёртвым грузам у рэзэрвах Нацбанку.
С.Багданкевіч: “З майго пункту гледжаньня, праблемы разьлікаў за газ насамрэч не існуе”.
“Белтрансгаз” прадаў расейскі газ беларускім спажыўцам за беларускія рублі. І таму цяпер трэба прыйсьці на валютны рынак і купіць даляры ў Нацбанку”.

Чаму ж “Белтрансгаз” гэтага ня робіць?

Станіслаў Багданкевіч лічыць, што гэта адбываецца наўмысна — Беларусь жа просіць у Расеі беспрацэнтны крэдыт на 2 мільярды даляраў. І таму трэба паказаць і пераканаць Маскву, што ў краіне цяпер вельмі цяжкі стан, пануе разбурэньне:

“А якое тут разбурэньне, калі існуе прафіцыт бюджэту, калі растуць валютныя рэзэрвы, калі камэрцыйныя беларускія банкі атрымалі яшчэ амаль мільярд крэдытаў?! Яны ж атрымалі крэдыты, каб траціць. Вось няхай і патрацяць.

Тут усё палітыка. Заявілі ж, што нам, па волі Расеі, хана. Вось і робяць выгляд, што быццам бы вельмі дрэнна. Надзея тут зноў “на халяву” атрымаць ад Расеі беспрацэнтны крэдыт. Праўда, у расейскім законе аб бюджэце забаронена выдаваць нулявыя крэдыты. Ну, будуць прасіць пад паўпрацэнта. Ды няхай нават пад 3%. Я маю на ўвазе працэнтаў на дзесяць ніжэй за рынкавыя”.

Прэм’ера Сідорскага чакае адстаўка за няздольнасьць дамовіцца з Расеяй?, 21.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG