Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новы кіраўнік “Белтрансгазу” — з Гомелю


Уладзімер Глод, Менск Пакуль генэральны дырэктар “Белтрансгазу” Дзьмітры Казакоў праводзіць перамовы з калегамі з расейскага канцэрну “Газпром”, Аляксандар Лукашэнка вызваліў яго з працы.

Як паведаміла сёньня прэсавая служба кіраўніка беларускай дзяржавы, новым генэральным дырэктарам “Белтрансгазу” прызначылі Ўладзімера Маёрава.

Паводле нашай інфармацыі, ён прыйдзе на гэтае месца з пасады намесьніка кіраўніка Гомельскага аблвыканкаму, дзе адказваў за эканамічныя пытаньні.

Раней Уладзімер Маёраў пэўны час займаўся ў аблвыканкаме пытаньнямі эканомікі й замежнага гандлю. Пасьля кароткі час працаваў у апараце Савету міністраў у Менску, адкуль і вярнуўся ў Гомель у рангу намесьніка старшыні аблвыканкаму. У Гомелі Маёрава часта называюць “чалавекам Сідорскага”.

Новыя кадравыя прызначэньні тычацца перадусім эканамічнай сфэры, 23.07.2007
XS
SM
MD
LG