Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новыя кадравыя прызначэньні тычацца перадусім эканамічнай сфэры


Радыё Свабода Аляксандар Лукашэнка сёньня зрабіў некалькі прызначэньняў. Кіраўніком дзяржаўнага канцэрну па нафце і газу “Белнафтахім” стаў Валер Казакевіч (ягоны папярэднік Аляксандар Бароўскі быў арыштаваны напрыканцы траўня).

Кіраўніком “Белтрансгазу” прызначаны Ўладзімер Маёраў, Уладзімер Зубкоў узначаліў “Беларускую нафтавую кампанію”, Леанід Рудзінскі – “Белпалівагаз”.

Варта адзначыць, што прызначэньне спадара Маёрава адбылося ў разгар перамоваў паміж “Белтрансгазам” і “Газпромам” у Маскве.

Акрамя таго, прызначаныя новыя першыя намесьнікі старшыняў Менскага і Магілёўскага аблвыканкамаў – імі сталі Віктар Шацько і Ўладзімер Краўцоў.

Пётар Пархомчык стаў кіраўніком Беларускага аўтазаводу (Жодзіна).

Абмеркаваньне кадравых прызначэньяў -- у перадачы "Экспэртыза Свабоды" а 18.00 і пазьней на сайце.
XS
SM
MD
LG