Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнку ўручылі даверчыя лісты новыя амбасадары


Уладзімер Глод, Менск Два амбасадары — Гэбхард Вайс (Нямеччына) і Ігар Ліхавы (Украіна) — будуць, як і іх папярэднікі, стала працаваць у Беларусі.

А вось амбасадары з Швайцарыі, Марока, Этыёпіі, Кеніі, Нідэрляндаў, Аману, Сырыі, Шры-Лянкі ды Японіі будуць выконваць свае абавязкі паводле сумяшчальніцтва.

Адметна, што новы амбасадар Украіны працуе ў Менску яшчэ з сакавіка. Але даверчыя лісты ён уручыў толькі сёньня.

Паводле ўкраінскіх мэдыяў, гэтая затрымка магла быць выкліканая тым, што так і не адбылася сустрэча прэзыдэнтаў Украіны і Беларусі, якая пераносілася некалькі разоў.
XS
SM
MD
LG