Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заснавальнікі “Руху “За свабоду” абскардзяць рашэньне Міністэрства юстыцыі


Радыё Свабода Заснавальнікі “Руху “За свабоду” будуць на працягу месяца абскарджваць рашэньне Міністэрства юстыцыі ў Вярхоўным судзе, рыхтаваць новы ўстаноўчы сход, а таксама патрабаваць сустрэчы зь міністрам юстыцыі Галаванавым, каб адмяніць рашэньне Міістэрства.

Рух “За свабоду” зрабіў адпаведнае паведамленьне для прэсы. Паводле заснавальнікаў арганізацыі, у адказе Міністэрства юстыцыі РПГА “Рух “За Свабоду” не ўтрымліваецца законных падставаў для адмовы ў рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня.

Лідэр РПГА “Рух “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч лічыць рашэньне Мінюсту палітычна матываваным: “Мы за легальную дзейнасьць, і калі ўлада пазбаўляе нас гэтага права, яна парушае закон, парушае нашы правы, якія прапісаныя ў Канстытуцыі. Гэта рашэньне ідзе ў агульным рэчышчы палітыкі ўлады, скіраванай на падаўленьне грамадзянскай актыўнасьці і закрыцьця ўсіх легальных структураў у краіне, акрамя тых, якія падкантрольныя ўладзе”.

• Мінюст адмовіў у рэгістрацыі Руху “За свабоду”, 21.07.2007
XS
SM
MD
LG