Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: за шэсьць асобнікаў “Весьніка свабоды сумленьня” – суд


Радыё Свабода Грамадзкага актывіста, інваліда дзяцінства Сяргея Гіркіна будуць судзіць за распаўсюджваньне бюлетэня “Весьнік свабоды сумленьня”.

Сёньня ў Ленінскай управе ўнутраных спраў Магілёву старшы лейтэнант Алег Пахоменка склаў на актывіста пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня. Міліцыя абвінавачвае Сяргея Гіркіна ў распасюўджваньні друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных. Актывісту пагражае штраф да паўтары мільёны рублёў.

Як паведаміў “Свабодзе” Сяргей Гіркін, на допыт сьледчы не дапусьціў ягонага грамадзкага прадстаўніка, праваабаронцу Барыса Бухэля. Свае дзеяньні лейтэнант Пахоменка аргумэнтаваў кодэксам адміністрацыйных парушэньняў, які, паводле міліцыянта, вышэй за Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Сяргея Гіркіна затрымалі 20 ліпеня з шасьцю асобнікамі бюлетэня “Весьнік свабоды сумленьня”. Тады ў міліцыі актывісту стала кепска і яго забрала хуткая мэдычная дапамога. Ад шпіталізацыі Сяргей Гіркін адмовіўся.



• Магілёў: Сяргея Гіркіна зьбілі згодна з законам “Аб міліцыі”, 14.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG