Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы ў аварыю трапіў беларускі аўтобус


Альгерд Невяроўскі, Менск У Міністэрстве замежных справаў Беларусі паведамілі Радыё Свабода, што цяпер дыпляматы высьвятляюць, колькі пацярпелых у катастрофе зьяўляюцца беларускімі грамадзянамі.

Беларускі аўтобус перавозіў у Францыю 47 турыстаў з Расеі і Беларусі. Паводле польскіх інфармацыйных агенцтваў, у выніку аварыі каля трыццаці чалавек з ранамі рознай ступені цяжкасьці трапілі ў познаньскі шпіталь Міністэрства ўнутраных справаў Польшчы.

Недалёка ад Познані турыстычны аўтобус раптоўна зьехаў з паласы дарожнага руху, прабіў ахоўную агароджу і перавярнуўся. На трасе быў заблякаваны дарожны рух. У ратаўнічай апэрацыі ўдзельнічалі 40 польскіх пажарнікаў і гелікоптэр.

Турысты, у якіх не было зафіксавана сур’ёзных траўмаў, перавезеныя ў адзін з гатэляў Познані. Выдаткі на іх утрыманьне ўзяло на сябе кіраўніцтва гораду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG