Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага: “Канфлікт вакол будынка Беларускага ліцэя атрымаў міжнародны розгалас”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 23 ліпеня ў розныя гады мінулага.

На гэтым тыдні 1917 “Вольная Беларусь” адзначае: “Маскоўская, або вялікаруская інтэлігенцыя цікавілася ўсім, толькі ні сваімі суседзямі... І дапраўды, калі ўважліва перагартаць маскоўскую літэратуру, дык нідзе ні спаткаем таго, каб яна сапраўды цікавілася тым: хто гэта беларусы, які іх край, што тут за людзі, якой мовай гаворуць, чаго яны хочуць, куды ідуць, чаго дамагаюцца і чаму... маўчаць... І калі часам траплялі да нас гісторыкі ці лінгвісты, дык яны ўжо наўперад пэўны былі, што стрэнуць тут сваіх “тульскіх мужычкоў”, толькі з цікавымі асобнасьцямі”.

“ЛіМ”, год 1937. Нехта А.Уханаў піша: “Авантурыст, вораг народу Ул.Галубок на працягу шаснаццаці год казыраючы званнем “народны артыст” і сваімі “заслугамі” (якіх ён, дарэчы, і не меў) у галіне развіцця тэатральнага мастацтва Беларусі, жанглюючы “рэволюцыйнымі” фразамі, на самой справе ўвесь час праводзіў варожую работу, групаваў у тэатры нацыянал-фашыстаў аляхновічаў, сташэўскіх, звонакаў, згіроўскіх. Галубок быў цесна звязаны з ворагам народу трацкістам Дунцом, шкодніцкія ўказанні якога ажыццяўляў у былым БДТ-3”.

“Свабода” ў 1997 годзе паведамляе пра падзеі вакол Беларускага гуманітарнага ліцэю: “Увогуле, канфлікт вакол будынка Беларускага ліцэя ўжо атрымаў міжнародны розгалас. На імя Лукашэнкі паступіў ліст, падпісаны старшынёй Сусветнага аб’яднання каледжаў Маркам Гофманам. Гэтая міжнародная арганізацыя, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Лондане, а ганаровымі прэзыдэнтамі з’яўляюцца лідэр ПАР Нэльсан Мандэла і Каралева Іярданіі Нур, патрабуе ад беларускіх уладаў забяспечыць бесперапынную працу Беларускага гуманітарнага ліцэю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG