Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: часова затрыманых адпусьцілі


Сяргей Астраўцоў, Горадня Групу моладзі зь некалькіх дзесяткаў чалавек, што вярталася з Польшчы з фэсту “Басовішча”, пратрымалі на гарадзенскім чыгуначным вакзале больш за гадзіну, а потым агледзелі рэчы і адпусьцілі. Пра гэта паведаміў “Свабодзе” адзін з затрыманых Віктар Валько. Пяцём маладзёнам, сярод якіх адная дзяўчына, мытнікі зрабілі асабісты дагляд. Сярод іх былі, у прыватнасьці Франак Вячорка і студэнт-каліновец Яўген Скрабутан.

Як паведаміў Свабодзе Яўген Скрабутан, мытнікі выбіралі, напэўна, тую моладзь, “што падобная да апазыцыянэраў”. У большасьці выпадкаў гэта сапраўды былі хлопцы і дзяўчыны, што былі на “Басовішчы”, але бадай трапіліся і выпадковыя людзі, мяркуе Яўген Скрабутан.

• На мяжы затрыманая моладзь, якая вярталася з "Басовішча" , 22.07.2007 • Віктар Валько: “Я проста паехаў на “Басовішча”, а мяне затрымалі”, 22.07.2007 • Басовішча: Дзень трэці , 21.07.2007 • Басовішча. Дзень другі (онлайн-рэпартаж) , 20.07.2007 • Сёньня – адкрыцьцё “Басовішча” , 19.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG