Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Валько: “Я проста паехаў на “Басовішча”, а мяне затрымалі”


Ганна Соўсь, Прага Больш за 35 чалавек, якія вярталіся з фэстывалю беларускай музыкі "Басовішча", затрыманыя на вакзале Горадні падчас праверкі дакумэнтаў і цяпер знаходзяцца ў асобнай залі вакзалу. Сярод затрыманых -- моладзевыя актывісты Франак Вячорка, Яўген Скрабутан, Аляксей Салей, Максім Губарэвіч ды іншыя.

Вось што паведаміў Радыё Свабода адзін з затрыманых Віктар Валько.

Валько: “Пры перасячэньні мяжы мытнікі забралі ў некалькіх чалавек пашпарты. Нічога не патлумачылі, проста сказалі: "Забіраем, пасьля раскажам". Пасьля мы прыехалі ў Горадню, пайшлі на пашпартны кантроль, і ўсіх, хто быў на “Басовішчы”, паводле незразумелых прычынаў павялі налева. Тыя, хто ехаў па сваіх справах, ішлі наўпрост. Тыя, хто былі на "Басовішчы", засталіся ў адсеку.

Зараз мы тут знаходзімся (размова адбывалася ў 19.20 паводле менскага часу). Даглядаюць людзей, у якіх забралі пашпарты. Яны запаўняюць дэклярацыю, наколькі я разумею. А мы стаім, намі ніхто не займаецца. Проста прысутнічаем, так бы мовіць".

Соўсь: “А колькі часу ўжо вы тут?”

Валько: “Прыблізна каля гадзіны”.

Соўсь: “А Вы -- сябра нейкай грамадзкай арганізацыі ці партыі?”

Валько: “Я звычайны чалавек, які проста паехаў на “Басовішча”, каб атрымаць асалоду ад фэстывалю”.

Соўсь: “Назавіце, калі даска, імёны людзей, якія былі затрыманыя разам з Вамі”.

Валько: “Франак Вячорка, Яўген Скрабутан, Аляксей Салей, Максім Губарэвіч -- гэта з вядомых. Але шмат простых людзей, якія проста езьдзілі на “Басовішча”.

Падрабязнаьсці -- пазьней на сайце і ў выпусках навінаў.

• Басовішча: Дзень трэці , 21.07.2007 • Басовішча. Дзень другі (онлайн-рэпартаж) , 20.07.2007 • Сёньня – адкрыцьцё “Басовішча” , 19.07.2007
XS
SM
MD
LG