Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пясчаная выява Хрыста зьявілася на нёманскім беразе


Сяргей Астраўцоў, Горадня У гарадзенскім лесапарку Пышкі прайшоў пленэр пясчанай скульптуры, зладжаны ў рамках кампаніі за захаваньне архітэктурнай спадчыны беларускіх гарадоў.

Арганізатар пленэра менскі скульптар Генадзь Лойка з сябрамі зьляпіў постаць Хрыста, які, раскінуўшы рукі крыжам, ляжыць на пляжы.

"У справе змаганьня за помнікі архітэктуры Горадня сёньня самая гарачая мясьціна",– сказаў Генадзь Лойка.

Даўжыня скульптуры роўная росту сямі чалавек, зазначыў скульптар. Працавалі над ёю цягам двух дзён дваццаць чалавек.

Раней спадар Лойка зьвярнуўся па дапамогу да гарадзенскіх уладаў. Першапачаткова была задума зьляпіць пясчаную скульптуру побач з вядомай Калоскай царквой, што стаіць на беразе Нёмана. Аднак улады дапамагчы адмовіліся.

Горадня, 22.07.2007. На пленэры пясчанай скульптуры на нёманскім пляжы. Пленэр пясчанай скульптуры на беразе Нёману. Горадня, 22.07.2007. На пленэры пясчанай скульптуры на нёманскім пляжы. Выява Хрыста. Пленэр пясчанай скульптуры на беразе Нёману.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG