Трэці дзень Басовішча - гэта Вольная сцэна, дзе выступаюць гурты, якія не прайшлі адбор на конкурс, аднак вырашылі паказаць сябе па-за конкурсам. Паколькі сёлета фэстываль працягваецца тры дні, дык кожны зь пераможцаў конкурснай праграмы мае паўгадзінны выступ.
Музычны прадусар Ігар Знык адзначае надзвычай высокі ўзровень маладых музыкаў, якія выступаюць сёлета на Басовішчы:
“Мне падабаецца вельмі Гурт UNIA. Яны граюць музыку – спалучэньне фальклёру і року, якая мае шанец стаць папулярнай ня толькі ў Беларусі, але і ў сьвеце”.
Пераможцы фэстывалю – наваполацкі гурт Klaus i Klein, якія раней сьпявалі толькі па-расейску, цяпер вырашылі грунтоўна вывучаць беларускую мову. Сьпявак гурту – Сяргей:
“Калі ўжо пераходзім на беларускую мову, дык трэба вельмі грунтоўна да гэтага падыходзіць. Вось сябра мой кажа – мне сны па-беларуску нават сьніцца пачалі!”
Вельмі маладыя музыкі з гурту UNIA, які заняў трэцяе месца аказаліся адданымі слухачамі Радыё Свабода:
“Мы вітаем Радыё Свабода – нашае любімае радыё!”
Лёнік Тарасэвіч – старшыня журы і вэтэран Басовішча – хаця і кажа, што мала слухае маладыя беларускія гурты, а пераважна вэтэранаў, але фэстываль застаееца для яго сьвятам.
“ У мяне ў год тры сьвяты – Вялікдзень, Каляды и Басовішча!”
Фотарэпартаж з другога дня “Басовішча”:
Польскі прадзюсар Ігар Знык, які займаецца прамоцыяй беларускай музыкі ў Польшчы
Намётавы лягер
Узнагароды пераможцам конкурснай праграмы
Журы конкурсу
Сябры журы і пераможцы конкурснай праграмы
“Басовішча“-2007