Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: зь міліцыі актывіста забрала хуткая дапамога


Радыё Свабода, Магілёў Грамадзкага актывіста, інваліда дзяцінства Сяргея Гіркіна затрымалі за распаўсюд бюлетэня “Весьнік свабоды сумленьня”. Старшы лейтэнант Аляксей Янушкоў, які затрымаў актывіста, матываваў свае дзеяньні неабходнасьцю высьвятленьня ягонай асобы.

У пастарунку актывіст не прабыў і гадзіны, як у яго падскочыў ціск. Міліцыянты былі вымушаныя выклікаць хуткую мэдычную дапамогу, якая даставіла яго ў шпіталь.

Сяргей Гіркін ад шпіталізацыі адмовіўся. Яму зрабілі укол і адпусьцілі дамоў.

Сёньня ўдзень Сяргей Гіркін атрымаў позву ў міліцыю. У панядзелак ён мусіць прыйсьці да начальніка аддзелу прафіляктыкі і правапарадку Юрыя Кірыловіча.

• Магілёў: Сяргея Гіркіна зьбілі згодна з законам “Аб міліцыі”, 14.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG