Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Максім Шчур: “Фэстываль у Брне – гэта Вудстак беларускай літаратуры...”


Валер Каліноўскі, Прага У чэскім Брне працягваецца літаратурны фэстываль "Месяц аўтарскага чытаньня" --> http://www.autorskecteni.cz/by/Program.aspx . Штодня ганаровыя госьці – беларускія літаратары. Сёньня свае творы чытаў Максім Шчур.

Каліноўскі: Пра што былі вашыя песьні і вершы?

Шчур: Фактычна ў песьнях, якія я сьпяваў і якія былі напісаныя 6-7 гадоў таму, былі адлюстраваныя перадусім мае пачуцьці новапрыбылага эмігранта, чалавека, які ня так даўно разьвітаўся з Радзімай.

Каліноўскі: Вы ўжо дзевяць гадоў жывяце за межамі Беларусі, у вымушаным выгнаньні. Што для вас асабіста азначае магчымасьць выступіць на гэтым фэстывалі ў Брне?

Шчур: Асабіста для мяне гэта азначае вельмі шмат. Я ня маю магчымасьці выступаць у Беларусі, данесьці нейкім чынам сваю творчасьць да беларускай публікі, прынамсі, мае магчымасьці не такія вялікія. Таму я вельмі ўдзячны арганізатарам гэтага фэстывалю за тое, што я быў запрошаны і змог тут выступіць. Аб''ектыўна кажучы, гэты фэстываль – гэта нешта абсалютна грандыёзнае, штосьці накшталт Вудстаку беларускай літаратуры: тут прадстаўленыя абсалютна ўсе генэрацыі, усе стылі й напрамкі, усе тыпы творцаў. Гэта вельмі рэпрэзэнтатыўны фэстываль. Тут у Чэхіі гэта трэці па ліку, на які былі запрошаныя замежныя госьці, і для Беларусі гэта вялікі гонар.

Каліноўскі: Адрозна ад іншых удзельнікаў фэстывалю, якія прыяжджаюць зь Беларусі, вы тут у Чэхіі жывяце шмат гадоў і можаце адказаць, ці адчуваеце вы цікавасьць да беларускай літаратуры ў Чэхіі? Шчур: Так, адчуваю і павінен сказаць, што, зноў-такі, гэта цікавасьць да беларускай літаратуры абавязаная некалькім канкрэтным людзям, якія працуюць над папулярызацыяй нашай культуры тут. Гэта Сяргей Сматрычэнка, гэта перакладчыца Францішка Сокалава і гэта выдавецтва "Větrné mlýny", якое таксама арганізоўвала гэты фэстываль, і шэраг іншых людзей. У сувязі з падзеямі 2006 году гэтая цікавасьць рэзка вырасла, менавіта таму і сталася магчымым запрашэньне Беларусі ў якасьці ганаровага госьця на гэты найбуйнейшы ў Чэхіі літаратурны фэстываль мастацкага чытаньня. І гэта быў вельмі правільны выбар – людзі задаволеныя, яны сыходзяць абсалютна не расчараваныя ў тым, што даведаліся аб гэтай, можа быць, дагэтуль ім невядомай краіне і аб яе культуры.

Макс Шчур (нар. у 1977) – паэт, празаік і перакладчык. У Менску ў лінгвістычным унівэрсытэце вывучаў гішпанскую мову, пісаў палітычную сатыру і ў 1998 годзе ўцёк ад перасьледу КДБ у Чэхію, дзе цяпер і жыве. Сёлета ў Швэцыі сваім коштам выдаў выбранае са сваёй паэзіі "Раньні збор". За непублікаваны 600-старонкавы сатырычна-палітычны раман "Там, дзе нас няма" атрымаў прэмію Янкі Юхнаўца (2004). Заснавальнік інтэрнэт-часопісу www.niamiesta.net, у якім публікуе найперш уласныя тэксты і свае пераклады замежных аўтараў на беларускую мову (сярод іх чэхі Ладзіслаў Кліма, Мілан Кундэра, Віцязслаў Галэк) (інфармацыя пра аўтара – паводле сайту фэстывалю).


ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ ВЫСТУПАЎ – А 19-Й ГАДЗІНЕ НА САЙЦЕ ФЭСТЫВАЛЮ. Заўтра – Ян Максімюк, пазаўтра – Юры Гумянюк

Альгерд Бахарэвіч: “Пісьменьнік мае права на ўцёкі...”, 19.07.2007 Сяргей Абламейка: “Гэта вельмі моцная падтрымка беларускай культуры”, 18.07.2007 Ігар Бабкоў: "У чэхаў больш, чым у беларусаў, пачуцьця формы", 17.07.2007 Пятро Васючэнка: “Прыходзяць зацікаўленыя беларускай літаратурай людзі...”, 16.07.2007 Госьця літаратурнага фэстывалю ў Брне – Надзея Артымовіч, 15.07.2007 Ежы Плютовіч: “Адчуваецца вялікая цікавасьць чэхаў да Беларусі”, 14.07.2007 Барыс Пятровіч: "Досьвед чэхаў дае надзею на зьмены і адраджэньне ў Беларусі", 13.07.2007 Леанід Дранько-Майсюк: “Ад пяці гадоў я хацеў ажаніцца...”, 12.07.2007 Віктар Шалкевіч: "Брыдка, што чэхі і беларусы, два братнія славянскія народы, не разумеюць адзін аднаго", 10.07.2007 Вольга Гапеева: “Чэхі зьдзіўленыя тым, што ў Беларусі столькі талентаў”, 09.07.2007 Ільля Сін: “Я раблю гэта найперш для самога сябе, а не для публікі”, 08.07.2007 Зьміцер Вішнёў прэзэнтаваў у Брне ўрыўкі з новага раману "пра Бэрлін і Менск", 07.07.2007 Ева Вежнавец: “Тыпы гумару ў беларусаў і ў чэхаў збліжаныя”, 05.07.2007 Алесь Разанаў: “Лёс і воля – неразрыўныя”, 04.07.2007 Аляксандар Лукашук: “Сам Лукашэнка ня ведае, колькі людзей яго падтрымлівае” , 03.07.2007 Лявон Вольскі ў верасьні выдасьць сольны альбом, 2.07.2007 Уладзімер Арлоў: “Такія сустрэчы натхняюць”, 02.07.2007 Першы дзень літаратурнага фэстывалю ў Брне (фотарэпартаж), 02.07.2007 У ліпені Брно – сталіца беларускай літаратуры, 01.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG