Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Дзе знаходзяцца генэралы КДБ Сухарэнка і Дземянцей?</B>


Алесь Дашчынскі, Менск Невядомае месца знаходжаньня былога старшыні КДБ і ягонага першага намесьніка, адстаўленых два дні таму.

Як паведамляе сайт www.belaruspartisan.org, сёньня раніцай былі затрыманыя былы старшыня КДБ генэрал Сьцяпан Сухарэнка і былы намесьнік старшыні КДБ Васіль Дземянцей. Паводле сайту, у затрыманьні бралі ўдзел сьледчыя міністэрства ўнутраных справаў і байцы атраду “Алмаз”.

У афіцыйных структурах не пацьвярджаюць затрыманьне С.Сухарэнкі і В. Дземянцея

Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі няма. Намесьнік начальніка ўпраўленьня інфармацыі міністэрства ўнутраных справаў Алег Сьлепчанка сказаў, што ня мае такой інфармацыі.

Тое самае адказалі кіраўнік цэнтру інфармацыі КДБ Валеры Надтачаеў і кіраўнік прэс-службы прэзыдэнта Павал Лёгкі.

Былы міністар унутраных справаў генэрал Юрый Сівакоў таксама сказаў, што ня мае такой інфармацыі. Зь ягоных словаў, такія навіны ў яго выклікаюць “недаўменьне”.

• Чысткі ў КДБ: “Лукашэнка проста спужаўся”, 19.07.2007 • А.Лукашэнка распавёў пра “правалы”, за якія зьнялі С.Сухарэнку, 19.07.2007 • Барацьба ўладных кланаў і адстаўкі ў КДБ, 18.07.2007 • Перастаноўкі ў КДБ: камэнтары, аналітыка, 17.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG