Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Басовішча. Дзень другі (онлайн-рэпартаж)


Аляксей Дзікавіцкі, Гарадок Сёньня ў Гарадку на Беласточчыне – другі дзень фэстывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча 2007». Галоўная падзея дня – конкурсная праграма, у якой выступяць 10 гуртоў – RosTra, Indra, Sok, Skarb ды іншыя – усе зь Беларусі.

17.00 Працягваецца конкурсная праграма, сьпявае сёмы гурт – Lilith. Сваімі ўражаньнямі ад конкурснай праграмы падзяліўся Ігар Знык, польскі прадзюсар, які займаецца прамоцыяй беларускіх гуртоў. На ягоную думку, сёлетняя праграма – адна з самых цікавых, прафэсійных і зьмястоўных за апошнія гады, “такія гурты, як Unia і Sok, маглі б стаць папулярныя і па-за Беларусьсю”, “сярод сёлетніх конкурсных гуртоў, магчыма, ёсьць і замена НРМу”.

Сёлета ўпершыню на фэстывалі будзе гучаць рэп – гурт “Чырвоным па беламу”. Кроў, саліст гурту рады, што можа выступіць, бо “Басовішча” – “гэта фэст маладой Беларусі, а маладая Беларусь – гэта ня толькі цяжкі рок”.

16.20.Грае чацьверты конкурсны гурт – Termin Х, клясычны хэві-мэтал. Перад імі выступіў гурт Unia, якія прадставіліся “найлепшымі музыкамі слуцкіх рэстаранаў”, было даволі цікава, гралі полькі і іншы фолк у цяжкой апрацоўцы.

Адрозна ад папярэдніх “Басовішчаў” сёлета арганізатары трымаюць у таямніцы склад журы – “каб на іх не было лішняга ціску”. Паводле агульных здагадак, у яго ўваходзяць Лёнік Тарасэвіч, Зьміцер Падбярэскі, Агнешка Рамашэўская (дырэктар тэлеканалу “Белсат”).

Лідэр гурту “Палац” Алег Хаменка выказаў задавальненьне тым, што ўчора на фэстывалі гурт сьпяваў новыя, яшчэ не запісаныя і невядомыя ў Беларусі песьні, а таксама тым, што маладзейшыя выканаўцы (Unia) ўжо пачалі сьпяваць кавэры старых песьняў “Палацу”.

15.30 Выступае другі ўдзельнік конкурснай праграмы – гурт Sok, музыка цяжкага стылю, “рычаць у мікрафон”. Тым часам удзельнікі фэстывалю павіншавалі з днём народзінаў Зьмітра Дашкевіча, улёткі зь інфармацыяй пра зьняволенага маладафронтаўца разьвешаныя ў намётавым мястэчку.

Надвор''е надалей вельмі добрае, арганізатары спадзяюцца, што да вечара – пад выступ зорак – пад''едзе яшчэ больш народу. Цяпер гледачоў – 3-4 тысячы чалавек.

15.15. У 15.00 паводле мясцовага часу на фэстывалі пачалася конкурсная праграма. Першым выступае гурт Skarb, які грае “прыпанкованы рок”.

Першы дзень фэстывалю: выступае гурт Блакітны насарог Першы дзень фэстывалю: выступае гурт Блакітны насарог

Падчас адкрыцьця фэстыввалю Падчас адкрыцьця фэстыввалю

Слухачы на фэстывалі Слухачы на фэстывалі

Слухачы на фэстывалі Слухачы на фэстывалі

Новы канал «Белсат» на фэстывалі Новы канал «Белсат» на фэстывалі

Вэтэран Вэтэран "Басовішча" Лёнік Тарасевіч
XS
SM
MD
LG