Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктара “Мэдтэхнікі” вінавацяць у падробцы мэдабсталяваньня


Алесь Дашчынскі Дырэктара прыватнага прадпрыемства “Мэдтэхніка” вінавацяць у падробцы мэдычнага абсталяваньня. Прэсавы сакратар міністэрства ўнутраных справаў Кацярына Самусенкава-Шэлегава сказала, што яго вінавацяць у махлярстве ў асабліва буйных памерах.

Цяпер ідзе расьсьледаваньне справы аб выкраданьні махлярскім чынам грашовых сродкаў установаў аховы здароўя і іншых арганізацый у асабліва буйных памерах. Выкраданьне адбывалася падчас паставак мэдычнай тэхнікі, а таксама падчас распаўсюду ілжывай інфармацыі пра мэдычныя тавары.

У міністэрстве пакуль не называюць імя затрыманага кіраўніка прадпрыемства “у інтарэсах сьледзтва”.

Паводле неафіцыйных крыніцаў, праводзіцца таксама праверка сьмерці пацыентаў, якіх лекавалі з дапамогай няякаснага абсталяваньня.

А з беларускіх лякарняў тэрмінова забралі некалькі дзясяткаў фальсыфікаваных мэдычных прыбораў, сярод якіх абсталяваньне для абортаў.
XS
SM
MD
LG