Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шклоў: удзельнікі аўтапрабегу затрыманыя


Радыё Свабода, Магілёў Усіх удзельнікаў аўтапрабегу салідарнасьці затрымалі міліцыянты і вязуць іх у шклоўскі аддзел міліцыі. Супрацоўнікі міліцыі патлумачылі затрыманьне неабходнасьцю праверкі пашпартных зьвестак. Усе трынаццаць удзельнікаў акцыі былі апранутыя ў майкі з надпісам:” Аўтапрабег салідарнасьці”.

Трынаццаць удзельнікаў аўтапрабегу салідарнасьці паўгадзіны таму прыехалі ў Шклоў. Яны накіроўваліся пешшу да турмы, дзе ўтрымліваецца Зьміцер Дашкевіч, каб павіншаваць палітвязьня з днём народзінаў.

Пасьля таго як падчас аўтапрабегу міліцыянты затрымалі ўсе аўтамабілі, удзельнікі акцыі рухаліся да шклоўскай турмы пехам. За імі ехала машына зь міліцыянтамі. Супрацоўнікі міліцыі двойчы праверылі іх дакумэнты.

Пасьля Шклова ўдзельнікі аўтапрабегу плянавалі накіравацца зноў у Магілёў.

• Удзельнікі аўтапрабегу павіншуюць Зьмітра Дашкевіча з днём народзінаў, 20.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG