Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскія донары заклікаюць чыноўнікаў здаваць кроў


Радыё Свабода Магілёўскія донары, удзельнікі папераджальнага страйку, сёньня абвясьцілі пра намер распачаць агітацыйную кампанію сярод магілёўскіх чыноўнікаў.

Донары зьбіраюцца заклікаць чынавенства далучыцца да дабрачыннага донарства. Гэтую акцыю донары распачнуць з наступнага тыдня.

Старшыня аргкамітэту ў стварэньні дабрачыннага фонду донараў “Кропля жыцьця” Ігар Каваленка паведаміў “Свабодзе”, што зварот да магілёўскіх чыноўнікаў цалкам абгрунтаваны.

Закон “Аб донарстве крыві і ейных кампанэнтаў” забавязвае чыноўнікаў спрыяць арганізацыі, разьвіцьцю ды прапагандзе донарства.

Ігар Каваленка зазначыў, што чыноўнікі ў сваіх шматлікіх адказах вінавацяць донараў у тым, што яны праз страйк бароняць свае мэркантыльныя інтарэсы і забываюць пра маральнасьць дабрачыннага донарства.

Такім чынам, сваёй акцыяй донары запрашаюць чыноўнікаў далучыцца да дабрачыннага донарства.

Ігар Каваленка паведаміў, што дагэтуль донары не атрымалі адказаў на свае патрабаваньні з ураду Беларусі і Міністэрства аховы здароўя.

• Магілёў: шосты дзень страйку донараў , 25.06.2007 • Магілёў: трэці дзень страйку донараў, 22.06.2007 • Магілёў: другі дзень страйку донараў, першыя вынікі , 21.06.2007 • Магілёў: донары пачалі страйк, 20.06.2007 • Донарка А.Арашыдзэ: “Нічога каштоўнейшага за чалавечую кроў няма”, 21.06.2007 • І.Каваленка: “Хай дзяржава плаціць донарам паводле эўрапейскіх стандартаў”, 04.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG