Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Актывістаў Руху “За свабоду” звальняюць з працы


Радыё Свабода Аляксея Александровіча з Чашнікаў (Віцебская вобласьць) звольнілі з працы за ўдзел ва ўстаноўчым сходзе грамадзкага аб’яднаньня “Рух “За свабоду”.

А Уладзімеру Грыдзіну, былому супрацоўніку “Беларусбанку”, звольненаму за сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам, ужо тройчы адмоўлена ва ўзнаўленьні на працу. Пра гэта паведамляе прэсавая служба былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча.

Адзін з заснавальнікаў “Руху “За Свабоду” Аляксей Александровіч працаваў інжынэрам на Чашніцкай папяровай фабрыцы “Чырвоная зорка”.

Пасьля праверкі ўпраўленьнем юстыцыі па Віцебскай вобласьці сапраўднасьці подпісаў удзельнікаў устаноўчага сходу “Руху “За Свабоду” ідэалягічнаму адзьдзелу Чашніцкага райвыканкама не спадабалася, што супрацоўнік дзяржаўнага прадпрыемства падтрымлівае Аляксандра Мілінкевіча.

Дырэктар фабрыкі вымушаны быў прапанаваць маладому чалавеку звальненьне, нават нягледзячы на тое, што Аляксей карыстаўся на працы павагай і быў прафэсыяналам.

Уладзіміра Грыдзіна звольнілі з пасады вядучага спэцыяліста 520 філіяла “Беларусбанку” 17 сакавіка 2006 г. з парушэньнем заканадаўчай працэдуры. Афіцыйнае тлумачэньне– прагул.

Аднак у гэты дзень спадар Грыдзін адбываў адміністрацыйны арышт за удзел у перадвыбарчай сустрэчы кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча 8 сакавіка 2006 года. Уладзіміру Грыдзіну ўжо тройчы адмоўлена ва ўзнаўленьні на працу.

Нагадаем, паводле заканадаўства, адсутнасьць на працы ў сувязі з арыштам за адміністрацыйнае правапарушэньне не зьяўляецца прагулам.

• Глыбокае: актывіста затрымалі за майку з надпісам “Рух “За Свабоду”, 15.07.2007
XS
SM
MD
LG